Academia.eduAcademia.edu

З гісторыі беларускага руху ў Латвіі ў міжваенны і ваенны пэрыяды

2016, „Запісы БІНіМ” 2016, т. 38,

Abstract

Праблематыка, зьвязаная зь беларусамi ў Латвii ў першай палове ХХ ст., да сёньня знаходзiцца ў сьпiсе тэмаў, якiя найменш ведамыя чытачам i найменш дасьледаваныя ў гiстарыяграфii. Найчасьцей гэтая тэматыка закраналася ў працах, непасрэдна альбо ўскос на прысьвечаных Кастусю Езавiтаву, знакамiтаму беларускаму дзея чу Латвii ў вышэйзгаданы пэрыяд. Пра беларускую актыўнасьць у латвiйскай дзяржаве ў мiжваенны час вельмi павярхоўна й абагульняльна, пiсаў Язэп Найдзюк у сваёй працы "Беларусь учора i сяньня" 1. Варта таксама згадаць апрацаваньне "Беларусы ў Латвii" 2 аўтарства Кастуся Езавiтава, якое сучасным дасьледнiкам належыць разглядаць перадусiм як гiстарычную крынiцу. Часткова белую пляму ў гiстарыяграфii за паўняюць дзьве вельмi грунтоўныя публiкацыi праф. Эрыкса Екабсонса 3. Iх каштоўнасьць заключаецца мiж iншым у тым, што аўтар абапiраўся на няведамыя дасюль архiўныя крынi цы. За выняткам вышэйзгаданых публiкацый, у гiстарыяграфii, па сутнасьцi, адсутнiчаюць навуковыя працы, якiя тычылiся б беларускага жыцьця ў Латвii ў мiжваенны час, як i ў гады Другой сусьвет най вайны. Такi стан дасьледаваньняў ня можа не засмучваць, тым больш калi ўзяць пад увагу той факт, што ў мiжваенны пэрыяд Латвiйская рэспублiка была адным з асноўных асяродкаў беларускага грамадзкапалiтычнага руху. У гэтай краiне дзейнiчалi беларускiя арганiзацыi й таварыствы, у тым лiку палiтычныя, функцыянавала школьнiцтва, выдавалася прэса. Сярод найбольш актыўных лiдараў тамтэйшага беларускага руху былi Кастусь Езавiтаў, Мiкалай Дзямiдаў, Уладзiмер