Academia.eduAcademia.edu

Белыя ночы беларускага Пецярбурга, гутарыў В. Корбут

2009, Беларуская думка

Abstract

У пачатку ХІХ стагоддзя нашых суайчыннікаў часта можна было бачыць у тагачаснай расійскай сталіцы – Санкт-Пецярбургу. З лістапада 1824 да студзеня 1825 тут жыў навагрудчанін Адам Міцкевіч. Выхадзец з сучаснага Расонскага раёна Ян Баршчэўскі ў 1817 годзе паступіў на дзяржаўную службу ў марское ведамства Санкт-Пецярбурга. У Пецярбургу ў 1844 годзе выйшаў твор Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», які ўжо ў сучасную эпоху стаў культавым. Тут, на берагах Нявы, друкаваліся першыя кнігі Янкі Купалы, Браніслаў Тарашкевіч пісаў першую беларускую граматыку, стараннямі Яўхіма Карскага акрэсліваліся этнаграфічныя межы Беларусі, рупнасцю Зміцера Жылуновіча і Аляксандра Чарвякова ствараліся асновы беларускай савецкай дзяржаўнасці. Па вялікім рахунку, і ў Пецярбургу, а не толькі ў Вільні і Мінску, закладваўся ідэйны, грамадскі, юрыдычны падмурак цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Да такой высновы прыйшоў даследчык Мікалай Нікалаеў, які склаў першую кнігу-хроніку прысутнасці нашых землякоў у расійскай паўночнай сталіцы – «Беларускі Пецярбург».

Loading...

Loading Preview

Sorry, preview is currently unavailable. You can download the paper by clicking the button above.