Перайсці да зместу

NGC 5746

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галактыка
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Уільям Гершэль
Дата адкрыцця 24 лютага 1786
Абазначэнні NGC 5746, UGC 9499, MCG 0-38-5, ZWG 20.12, KCPG 434B, IRAS14424+0209, PGC 52665
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SBb
Прамое ўзыходжанне 14гадз 44мін 55,7с
Схіленне +01° 57′ 22″
Чырвонае зрушэнне +0,005807 ± 0,000120
Бачная зорная велічыня mV 10,5
Фатаграфічная зорная велічыня mB 11,3
Бачныя памеры 7,4' × 1,3'
Паверхневая яркасць 12,8
Вуглавое становішча 170°
Сузор’е Дзева

NGC 5746 (іншыя абазначэнні — UGC 9499, MCG 0-38-5, ZWG 20.12, KCPG 434B, IRAS14424+0209, PGC 52665) — спіральная галактыка з перамычкай (SBb) ў сузор’і Дзева. Аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».

Масіўная галактыка знаходзіцца на адлегласці каля 100 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. Група галактык NGC 5746 уваходзіць у воблака галактык Дзева III (усходняя частка Звышскопішча Дзевы).

11 красавіка 2003 г. касмічны тэлескоп «Чандра» выявіў у рэнтгенаўскім дыяпазоне ў гэтай галактыкі гало, што распасціраецца больш за на 60 тыс. светлавых гадоў па абодва бакі ад дыска[1]. Паходжанне гарачага гало імаверна звязана з паступовым прытокам міжгалактычнага газу, які застаўся з часоў фарміравання галактыкі.

  1. ↑ NGC 5746: Detection of Hot Halo Gets Theory Out of Hot Water. NASA Chandra Space Telescope. 2006.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 11.10.2008.
  1. Richard J. Rand and Robert A. Benjamin Vertically Extended Neutral Gas in the Massive Edge-on Spiral NGC 5746(англ.) // The Astrophysical Journal. — 2008. — DOI:10.1086/528952 — arΧiv:0801.1069
  2. Jesper Rasmussen, Jesper Sommer-Larsen, Kristian Pedersen, Sune Toft, Andrew Benson, Richard G. Bower, and Lisbeth F. Grove Hot Gas Halos Around Disk Galaxies: Confronting Cosmological Simulations with Observations(англ.) // The Astrophysical Journal. — 2009. — DOI:10.1088/0004-637X/697/1/79 — arΧiv:0903.0665
  3. John C. Barentine and John Kormendy "Two Pseudobulges in the ""Boxy Bulge"" Galaxy NGC 5746"(англ.) // The Astrophysical Journal. — 2012. — DOI:10.1088/0004-637X/754/2/140 — arΧiv:1205.6876