Перайсці да зместу

MediaWiki

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MediaWiki
Выява лагатыпа
Тып wiki software[d]
Распрацоўшчык Wikimedia
Напісана на PHP[1] і JavaScript
Аперацыйная сістэма кросплатформавасць[d][2]
Мовы інтэрфейсу Afar[d][3], Arbëresh[d][3], абхазская мова[3], Ambonese[d][3], Acehnese[d][3], Saint Lucian Creole[d][3], Iraqi Arabic[d][3], адыгейская мова[3], Tunisian Arabic[d][3], афрыкаанс[3], гегскі дыялект албанскай мовы[3], алтайская мова[d][3], амхарская мова[3], Amis[d][3], Арагонская мова[3], старажытнаанглійская мова[3], Obolo[d][3], Angika[d][3], Levantine Arabic[d][3], арабская[3], арамейскія мовы[3], Мапудунгун[3], Algerian Arabic[d][3], Moroccan Arabic[d][3], егіпецкі дыялект арабскай мовы[d][3], Асамская мова[3], амслен[d][3], Астурыйская мова[3], Atikamekw[d][3], аварская мова[3], Kotava[d][3], Awadhi[d][3], аймара[3], азербайджанская мова[3], Паўднёваазербайджанская мова[d][3], башкірская мова[3], Балійская мова[3], Баварскі дыялект[3], Batak Toba[d][3], Batak Toba in Latin script[d][3], Southern Balochi[d][3], Baoulé[d][3], Bikol[d][3], West Coast Bajau[d][3], беларуская[3], Betawi[d][3], балгарская[3], Western Balochi[d][3], Bihari[d][3], Bhojpuri[d][3], біслама[3], банджарская мова[3], Pa'O[d][3], Bambara[d][3], бенгальская мова[3], Тыбецкая мова[3], Бішнупрыя-маніпуры[3], Bakhtiari[d][3], Брэтонская мова[3], Brahui[d][3], баснійская мова[3], Mandailing Batak[d][3], Rinconada Bikol[d][3], Bugis[d][3] і бурацкая мова[3]
Першы выпуск 25 студзеня 2002
Апошняя версія
  • 1.45.3 (1 красавіка 2026)[4]
Рэпазіторый gerrit.wikimedia.org/g/m…
Ліцэнзія GNU GPL 2.0
Сайт mediawiki.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Не блытаць з Вікімедыя.

MediaWiki (МедыяВікі) — свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для стварэння вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі вікі. Выкарыстоўваецца ўсімі раздзеламі Вікіпедыі і іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Фонда Вікімедыя, а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаннем PHP і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Для захавання даных магчыма выкарыстанне MySQL, PostgreSQL ці SQLite. Для адлюстравання матэматычных формулаў выкарыстоўваецца камп’ютарная мова TeX.

MediaWiki аптымізавана для эфектыўнай працы з вялікімі праектамі, якія могуць мець тэрабайты кантэнту і сотні тысяч праглядаў у секунду. Паколькі Wikipedia з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш наведвальных вэб-сайтаў у свеце, дасягненне маштабаванасці праз некалькі слаёў кэшавання і рэплікацыі базы даных было галоўнай задачай для распрацоўшчыкаў. Яшчэ адным важным аспектам MediaWiki з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя: інтэрфейс даступны больш чым на 400 мовах. MediaWiki мае больш за 1000 параметраў канфігурацыі і больш за 1800 пашырэнняў, якія дазваляюць дадаваць або змяняць розныя функцыі.

Праграмнае забеспячэнне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасцей можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэнняў (англ.: extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спецыяльныя старонкі, ці новыя магчымасці непасрэдна на сайце.

Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных праграм. Магчымасцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не звязаныя з Вікімедыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэння дакументацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе магчымасць стварэння ўласных лакальных асяроддзяў вікі.

Гісторыя праграмнага забеспячэння Вікіпедыі

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова, з 10 студзеня 2001 г., Вікіпедыя карысталася UseModWiki, напісанага Кліфардам Адамсам (Phase I) ўтварала сістэму з CamelCase. Праз год, у студзені 2002 г. было створана ядро, якое выкарыстоўвала РНР (напісанае Магнусам Манскі) (Phase II), з MySQL як базай звестак і Apache як серверам WWW. У гэтай версіі не выкарыстоўвалася CamelCase. Аднак хутка з’явіліся праблемы, якія практычна блакавалі рэдагаванне пароляў. Лі Даніэл Кокер напісаў праграмнае забеспячэнне і механізм, які цяпер вядомы як MediaWiki (Phase III). Ён распачаў працу ў ліпені 2002 г. Удасканаленнем МедыяВікі займаўся Браян Вібер, які кіруе фондам і ў нашы дні.

20 сакавіка 2005 г. была выдадзена версія 1.4 праграмнага забеспячэння, 5 кастрычніка 2005 г. — версія 1.5, 5 мая 2006 г. — версія 1.6.

  1. The mediawiki Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 14 ліпеня 2018.
  2. Release Notes Праверана 1 сакавіка 2024.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 https://gerrit.wikimedia.org/r/plugins/gitiles/mediawiki/core/+/refs/heads/master/includes/languages/data/Names.php Праверана 6 жніўня 2024.
  4. (not translated to en) Maintenance release: MediaWiki 1.43.8 / 1.44.5 / 1.45.3 - MediaWiki-announce - lists.wikimedia.org Праверана 1 красавіка 2026.