MacBook Pro
| MacBook Pro | |
|---|---|
| Тып | ноўтбук |
| Вытворца | Foxconn, Pegatron, Quanta Computer |
| Выпушчаны | 14 лютага 2006 года |
| АС | macOS |
| Сайт | apple.com/macbook-pro |
MacBook Pro — гэта ноўтбук серыі MacBook, створаны кампаніяй Apple. MacBook Pro быў прадстаўлены ў 2006 годзе і пазіцыянаваўся як мадэль высокага класа ў сямействе MacBook, вышэй за партатыўны MacBook Air і стандартны MacBook. Станам на 2026 год прадаецца з дысплэямі памерам 14 і 16 цаляў, з чыпамі Apple серыі M. Да з'яўлення ўласных працэсараў Apple ў 2020 годзе ўсе мадэлі MacBook Pro выкарыстоўвалі чыпы Intel. MacBook Pro — першы ноўтбук кампаніі Apple, які выкарыстоўвае архітэктуру Apple-Intel. Ён замяніў папярэднюю лінейку PowerBook для прафесійных карыстальнікаў. Гэта таксама першы ноўтбук Apple, у якім выкарыстоўваецца тэрмін «MacBook». MacBook Pro працуе пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы macOS, версіі на чыпе Intel падтрымліваюць магчымасць усталявання Windows.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме MacBook Pro- apple.com/macbook-pro — афіцыйны сайт MacBook Pro