Перайсці да зместу

Huawei

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Huawei
Тып бізнес, прадпрыемства і тэхналагічная кампанія[d]
Заснаванне 1987[1]
Заснавальнікі Ren Zhengfei[d]
Краіна
Адрас
Галіна тэлекамунікацыя[d][4], электронная прамысловасць[d] і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі[d]
Прадукцыя broadband Internet access[d], смартфон, планшэтны камп’ютар, dongle[d], сеткавае абсталяванне, managed services[d], 5G, ноўтбук і smartwatch[d]
Уласны капітал
  • 21 тыс. ¥ (1987)[5]
Абарот
  • ▲721 млрд ¥ (2018)[6][7]
Аперацыйны прыбытак
  • ▲47,5 млрд ¥ (2016)[2]
Чысты прыбытак
  • ▲37,1 млрд ¥ (2016)[2]
Актывы
  • ▲444 млрд ¥ (31 снежня 2016)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • ▼105 000 чал. (24 кастрычніка 2021)
Дэвіз Make it possible
Даччыныя кампаніі HiSilicon[d][2], Huawei Technologies (UK)[d][2], Huawei (United States)[d], Huawei Technologies Deutschland[d][2], Huawei Technologies (Canada)[d], Huawei Technologies (France)[d], Huawei Technologies (Czech)[d], Huawei Device[d] і Huawei Technologies (Poland)[d]
Сайт huawei.com

Huawei Technologies Co., Ltd. — кітайская транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Шэньчжэні, правінцыя Гуандун. Huawei распрацоўвае і прадае тэлекамунікацыйнае абсталяванне, бытавую электроніку і сонечныя батарэі.

Карпарацыя была заснавана ў 1987 годзе Жэнем Чжэнфэем, былым афіцэрам Народна-вызваленчай арміі (НВАК).[8] Першапачаткова Huawei засяроджвалася на вытворчасці тэлефонных камутатараў, пазней пашырыла свой бізнес і займаецца стварэннем тэлекамунікацыйных сетак, прадастаўленнем паслуг і абсталявання для прадпрыемстваў у Кітаі і за яго межамі, а таксама вытворчасцю прылад сувязі для спажывецкага рынку.[9]

Huawei прапануе свае прадукты і паслугі больш чым у 170 краінах.[10] Кампанія перагнала Ericsson у 2012 годзе ў якасці найбуйнейшага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання ў свеце.[11] У 2018 годзе перагнала Apple як другі па велічыні вытворца смартфонаў у свеце пасля Samsung Electronics.[12] У 2018 годзе Huawei паведаміла пра гадавы даход у памеры 108,5 мільярда долараў ЗША.[13] У ліпені 2020 года Huawei ўпершыню апярэдзіла Samsung і Apple па колькасці тэлефонаў, пастаўленых па ўсім свеце.[14]

Нягледзячы на тое, што Huawei дасягнула поспеху на міжнародным узроўні, карпарацыя сутыкаецца з крытыкай з-за празмернай дзяржаўнай падтрымкі з боку кітайскага ўрада, сувязяў з Народна-вызваленчай арміяй Кітая, а таксама занепакоенасці тым, што інфраструктурнае абсталяванне Huawei можа дазволіць кітайскаму ўраду сачыць за карыстальнікамі.[15][16] З развіццём бесправадных сетак 5G ЗША і іх саюзнікі заклікалі не супрацоўнічаць з Huawei або іншымі кітайскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі.[17] Huawei у сваю чаргу сцвярджае, што яе прадукты не ўяўляюць рызыкі для кібербяспекі, што ЗША не прадставілі доказаў шпіянажу і што гэтыя абвінавачванні крывадушныя, паколькі амерыканскі ўрад сам мае дзяржаўныя праграмы адсочвання.[18]

Зноскі

  1. ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www-file.huawei.com/-/media/CORPORATE/PDF/annual-report/AnnualReport2016_en.pdf
  3. ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/huawei-technologies?rid=114467111412-38
  4. ↑ https://www.huawei.com
  5. ↑ https://www.svtplay.se/video/26674538/vem-ar-radd-for-huawei?position=1570&id=8v1rmzy Праверана 23 кастрычніка 2021.
  6. ↑ https://web.archive.org/web/20190329040533/https://www-file.huawei.com/-/media/corporate/pdf/annual-report/annual_report2018_en.pdf?la=zh Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. ↑ https://finance.sina.com.cn/zt_d/2019_zq500qbd/
  8. ↑ Who is the man behind Huawei and why is the U.S. intelligence community so afraid of his company?. Los Angeles Times (10 красавіка 2019).
  9. ↑ China's Competitiveness Myth, Reality, and Lessons for the United States and Japan. Case Study: Huawei (PDF). February 2013. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 лютага 2015. Праверана 20 красавіка 2023. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015. Праверана 20 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015. Праверана 20 красавіка 2023.
  10. ↑ At Huawei, Matt Bross Tries to Ease U.S. Security Fears. Bloomberg BusinessWeek. 15 September 2011. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2011. Праверана 20 красавіка 2023.
  11. ↑ Who's afraid of Huawei?. The Economist. 3 August 2012. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  12. ↑ Huawei beats Apple to become second-largest smartphone maker. The Guardian. 1 August 2018. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  13. ↑ Huawei expects 'eventful' 2018 to deliver $108.5bn in revenue. live. Reuters (3 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 January 2019.
  14. ↑ Samsung slump makes Huawei the world's biggest smartphone brand for the first time, report says. CNN (30 ліпеня 2020).
  15. ↑ State Support Helped Fuel Huawei's Global Rise. The Wall Street Journal. 25 December 2019. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  16. ↑ Defense Department produces list of Chinese military-linked companies. Axios. 24 June 2020. Архівавана з арыгінала 25 чэрвеня 2020. Праверана 20 красавіка 2023.
  17. ↑ F.C.C. Designates Huawei and ZTE as National Security Threats. The New York Times. 2020-06-30. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  18. ↑ Huawei: US has no evidence for security claims. live. TechRadar (28 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2019.