Google Gemini
| Google Gemini | |
|---|---|
| | |
| Тып | чат-бот, віртуальны асістэнт |
| Распрацоўшчык | Google AI[d] |
| Аперацыйная сістэма | Android і IOS |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 21 сакавіка 2023 |
| Апошняя версія |
|
| Сайт | gemini.google.com |
Google Gemini (раней Bard) — гэта чат-бот і віртуальны асістэнт з генератыўным штучным інтэлектам, распрацаваны кампаніяй Google. Станам на 2026 год выкарыстоўвае аднайменную вялікую моўную мадэль (англ.: large language model, LLM), раней быў заснаваны на мадэлях LaMDA і PaLM2.
Gemini быў навучаны на розных тыпах даных, што дазваляе яму апрацоўваць і генераваць не толькі тэкст, але і камп'ютарны код, выявы, аўдыя і відэа. Тэхналогія існуе ў розных варыянтах: версіі Pro і Ultra патрабуюць вялікіх вылічальных магутнасцяў для складаных разважанняў, версія Flash больш эканамічная з паменшанай магутнасцю, Nano прапануецца як варыянт для простых заданняў на персанальных прыладах.
Упершыню чат-бот ад Google быў анансаваны 6 снежня 2023 года пад назвай Bard. У лютым 2024 года Bard быў перайменаваны ў Gemini.
Першыя версіі чат-бота атрымалі як станоўчыя водгукі, так і публічную крытыку.[2] Каментатары адзначалі яго канкурэнтаздольнасць у параўнанні з GPT-4 і GPT-5 ад OpenAI пры стварэнні кода і пошуку даных. У той жа час чат-бот крытыкавалі за ненадзейнасць яго адказаў, гістарычныя недакладнасці і перадузятасць да пэўных расавых груп.[3][4] Абнаўленні, выпушчаныя на працягу 2025 года, былі сканцэнтраваны на зніжэнні галюцынацый, паляпшэнні хуткасці адказаў і стварэнні агентаў для аўтаномных даследаванняў і распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://antigravity.google/blog/gemini-4-neon-in-google-antigravity
- ↑ Goodkind, Nicole. Google and Microsoft fight over the future of AI. CNN Business (26 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы April 26, 2023. Праверана April 28, 2023.
- ↑ Robertson, Adi. Google apologizes for 'missing the mark' after Gemini generated racially diverse Nazis. The Verge (21 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы February 21, 2024. Праверана February 22, 2024.
- ↑ Tan, Kwan Wei Kevin. Elon Musk is accusing Google of running 'insane racist, anti-civilizational programming' with its AI. Business Insider (22 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2024. Праверана February 24, 2024.