For No One
| For No One | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Revolver | |||
| Дата выпуску | 5 жніўня 1966 | |||
| Дата запісу | 9, 16 і 19 мая 1966, студыя «Эбі-Роўд» | |||
| Жанр | барока-поп | |||
| Мова песні | англійская[1] | |||
| Працягласць | 2:01 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Revolver» | ||||
|
||||
«For No One» (з англ. — «Ні для каго») — песня гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні. Упершыню з'явілася на сёмым студыйным альбоме гурта «Revolver» у 1966 годзе.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Мак-Картні напісаў песню ў сакавіку 1966 года падчас канікул у Швейцарыі, дзе адпачываў са сваёй дзяўчынай Джэйн Эшэр[2]. Першапачаткова песня называлася «Why Did It Die?»[3]. Пазней музыкант успаінаў:
Я ўпершыню адправіўся ў Швейцарыю катацца на лыжах. На лыжы я ўстаў на здымках фільма «На дапамогу!», і гэта мне спадабалася, таму я вярнуўся туды і ў рэшце рэшт засеў у цеснай ваннай нейкага швейцарскага замка і напісаў «For No One». Памятаю сыходную басовую тэму, на якой пабудавана ўся песня, памятаю персанажа з яе — дзяўчыну, якая накладвае макіяж[4].
Запіс рытм-трэка быў зроблены Мак-Картні (фартэпіяна) і Старам (ударныя) 9 мая 1966 года. Потым былі зроблены накладанні бас-гітары, бубна, вакалу (16 мая) і валторны (19 мая)[5]. Даволі працяглае сола на валторне выконвае Алан Сівіл з Лонданскай філармоніі (мелодыю сачыніў Мак-Картні, а натыраваў аранжыроўшчык і прадзюсар гурта Джордж Марцін, прычым ён пакінуў фа-дыез і соль-дыез другой актавы, якія выходзяць за межы нармальнага валторнавага дыяпазону[6]). Пра інструментоўку гэтай песні Марцін у далейшым успамінаў:
Мелодыя «For No One» сыграна на маіх уласных клавікордах. Я прынёс іх з дому, бо лічыў, што яны прыгожа гучаць; запісваць такі інструмент было нязвыкла, а сыграў на ім Пол. Але нам патрэбны быў яшчэ і нечаканы духавы інструмент, і ён выбраў валторну. Пол не адразу зразумеў, як бліскуча грае Алан Сівіл. Тое, што ён сыграў, было грандыёзна, але Пол сказаў: «Па-мойму, ты зможаш сыграць і палепей. Я не маю рацыю, Алан?» Алан ледзь не выбухнуў. Канешне, лепш ён не сыграў, і тое, што ён сыграў, — гэта тое, што вы і цяпер чуеце на пласцінцы[7].
Кавер-версіі
[правіць | правіць зыходнік]Песня неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі, у тым ліку:
- Лайзай Мінелі на альбоме 1967 года «Liza Minnelli»;
- Каэтану Велозу ў 1975 годзе на пласцінцы «Qualquer Coisa»;
- самім Полам Мак-Картні для саўндтрэка да фільма 1984 года «Перадай прывітанне Брод-стрыт»;
- Эн Сафі фон Отэр і Элвісам Кастэла на альбоме For the Stars 2001 года;
- Мікалаем Растаргуевым з гуртом «Любэ» для альбома 2007 года «The Beatles Tribute».
У запісе ўдзельнічалі
[правіць | правіць зыходнік]- Пол Мак-Картні — вядучы вакал, бас-гітара, фартэпіяна, клавікорд
- Рынга Стар — барабаны, тамбурын, маракас
- Алан Сівіл — валторна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Beatles (2000). «Анталогія "The Beatles"». Сан-Францыска: Chronicle Books. ISBN 0-8118-2684-8.
- Уільям Доўлдынг (1989). «Песні The Beatles». Нью-Ёрк: Simon & Schuster. ISBN 0-671-68229-6.
- Джэф Эмерык, Говард Мэсі (2006). «Тут, там і паўсюль: маё жыццё ў запісе музыкі "The Beatles"». Нью-Ёрк: Penguin Books. ISBN 1-592-40179-1.
- Марк Льюісан (1988). «Гуказапісныя сесіі "The Beatles"». Нью-Ёрк: Harmony Books. ISBN 0-517-57066-1.
- Бары Майлз (1997). «Пол Мак-Картні: Шмат гадоў таму». Нью-Ёрк: Henry Holt and Company. ISBN 0-8050-5249-6.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Бары Майлз (1997), с. 289.
- ↑ Уільям Доўлдынг. «Песні "The Beatles"» (1989), с. 142.
- ↑ Фрагмент интервью с Полом Маккартни Архівавана 6 чэрвеня 2015. на сайце letitbeat.narod.ru*
- ↑ Марк Льюісан (1988), с. 78—79.
- ↑ Уся песня гучыць у танальнасці сі мажор. Гэтая незвычайная танальнасць утварылася ў выніку крыху паскоранага прайгравання арыгінальнай фанаграмы.
- ↑ Фрагмент интервью с Джорджем Мартином Архівавана 20 ліпеня 2014. на сайте letitbeat.narod.ru*
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нататкі Алана Полака пра песню «For No One»Архівавана 29 мая 2013.
- Песня «For No One»Архівавана 3 кастрычніка 2009. на сайце Last.fm
- Тэкст песніАрхівавана 6 лютага 2009.