Перайсці да зместу

DAPNET

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып DAPNET
DAPNET станам на ліпень 2023 года

DAPNET (ад англ.: Decentralized Amateur Paging Network) — бясплатная глабальная пэйджынгавая сетка, створаная і падтрымліваемая энтузіястамі-радыёаматарамі. Прыём паведамленняў магчымы на серыйныя пэйджары, якія падтрымліваюць пратакол POCSAG[ru] і настроены на адпаведную частату.

Праект першапачаткова называўся FunkrufMaster[1] і быў створаны ў Германіі па ініцыятыве супрацоўнікаў Аахенскага ўніверсітэта[2]. У 2016 годзе назва была зменена на Funkrufmaster 2.0, а потым на DAPNET. Станам на сакавік 2018 года ў пастаяннай эксплуатацыі знаходзіліся ўжо звыш 90 перадатчыкаў, а зона пакрыцця ўключала ў сябе частку Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Швейцарыі.[3]

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Рэкамендаваная частата для DAPNET — 439,9875 МГц[4], гэта значыць на 12,5 кГц ніжэй за верхнюю мяжу 70-см радыёаматарскага дыяпазону. Перадатчыкі аб'яднаны ў сетку, частка праз HAMNET[de], частка праз Internet. Для перадачы паведамленняў выкарыстоўваецца стандартны пэйджынгавы пратакол POCSAG. Для маламагутнага перадатчыка можна выкарыстоўваць Raspberry Pi з усталяванай праграмай unipager[5] і MMDVM-мадэмам[6], а каб зона пакрыцця склала некалькі кіламетраў, на яго выхад трэба дадаць узмацняльнік радыёчастаты.[7] Зона пакрыцця перадатчыка можа даходзіць да 20 км, у залежнасці ад рэльефу мясцовасці і вышыні антэны.

Для прыёму паведамленняў асаблівай папулярнасцю карыстаюцца пэйджэры марак Skyper і Alphapoc. Яны лёгка наладжваюцца на патрэбную частату прыёму, а таксама прадастаўляюць мноства іншых магчымасцей, напрыклад, прыём бюлетэняў — паведамленняў, якія адпраўляюцца для ўсіх адрасатаў. Разам з тым, магчымая адпаведная налада некаторых пэйджэраў іншых марак. Таксама прыём паведамленняў магчымы на Flipper Zero[ru].

Паведамленні можна адправіць праз шматмоўны вэб-сайт, а таксама праграмы для Android і iOS.

  1. sourceforge.net: ham-pager. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2023. Праверана 24 ліпеня 2023.
  2. Ralf Wilke - About. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  3. DAPNET Overview. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  4. Рэкамендаваныя частоты па краінах. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  5. Github: UniPager. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  6. Development of a Decentralized Paging Transmitter Network. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  7. RasPager — Simple low-power Transmitter. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.