Перайсці да зместу

COVID-19

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
COVID-19
МКХ-11 RA01.0
МКХ-10 U07.1 і U07.2
МКХ-10-КМ U07.1
OMIM 301051
DiseasesDB 60833
MedlinePlus 007768
MeSH D000086382
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выява віруса, атрыманая пры дапамозе электроннага мікраскопа. SARS-CoV-2 расфарбаваны ў жоўты колер.

Каранавірусная інфекцыя COVID-19 (абрэвіятура ад англ.: coronavirus disease 2019), раней каранавірусная інфекцыя 2019-nCoV[1][2] — патэнцыйна цяжкая вострая рэспіраторная інфекцыя, якая выклікаецца каранавірусам SARS-CoV-2[3]. Уяўляе сабой небяспечнае захворванне[2], якое можа працякаць як у форме вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі лёгкай плыні[4][5], так і ў цяжкай форме[6], спецыфічныя ўскладненні якой могуць уключаць вірусную пнеўманію, што цягне за сабой востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром або дыхальную недастатковасць з рызыкай смерці[7][8].

Вакцынацыя з’яўляецца бяспечным і эфектыўным спосабам зніжэння рызык смерці ад захворвання, сімптаматычных выпадкаў і ўзнікнення самой інфекцыі. Першы час у большасці выпадкаў (прыкладна ў 80 %) якое-небудзь спецыфічнае лячэнне не патрабавалася, а выздараўленне адбывалася само па сабе[4][9]. Цяжкія формы хваробы з большай верагоднасцю могуць развіцца ў пажылых людзей і ў людзей з пэўнымі захворваннямі, сярод якіх — астма, дыябет і сардэчныя захворванні. У цяжкіх выпадках прымяняюцца сродкі для падтрымання функцый жыццёва важных органаў[10].

Захворванне выклікаецца на новы вірус, у людзей да яго няма набытага імунітэту[11], таму да інфекцыі ўспрымальныя людзі ўсіх узроставых катэгорый. Распаўсюджваецца вірус паветрана-кропельным шляхам праз удыханне распылённых у паветры ў працэсе кашлю ці чхання кропель з вірусам, а таксама праз трапленне віруса на паверхні з наступным унясеннем у вочы, нос або рот. Сярод эфектыўных мер прафілактыкі — частае мыццё рук і выкананне правілаў рэспіраторнай гігіены[9].

Прыкладна ў 15% выпадкаў захворванне працякае ў цяжкай форме з неабходнасцю прымянення кіслароднай тэрапіі, яшчэ ў 5% стан хворых крытычны[12]. Глабальна па стане на 1 красавіка 2020 года лятальнасць захворвання ацэньваецца прыкладна ў 5%[3]. Паводле аналізу дадзеных па 1099 пацыентам па стане на 28 лютага ў 91,1% пацыентаў з COVID-19 дыягнаставалася пнеўманія. Паказчыкі з цягам часу могуць змяніцца.

У сувязі з эпідэміяй COVID-19 у 2020 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) аб’яўлена надзвычайная сітуацыя міжнароднага значэння ў галіне аховы здароўя, а рызыкі на глабальным узроўні ацэньваюцца як вельмі высокія[3][13]. Сітуацыя хутка развіваецца, штодня павялічваецца колькасць тых, хто захварэў і загінуўшых. Вядуцца розныя навуковыя і клінічныя даследаванні[3]. Многія навуковыя і медыцынскія выдавецтвы і арганізацыі падпісаліся пад заявай аб свабодным доступе і абмене інфармацыяй, што датычыцца новага захворвання[14].

11 сакавіка распаўсюджванне віруса было прызнана пандэміяй[15]. Гэтая эпідэмія з’яўляецца першай у гісторыі чалавецтва[16] пандэміяй, якая паддаецца кантролю[17]. СААЗ заклікала краіны да падрыхтоўкі бальніц, забеспячэння абароны медыцынскіх работнікаў і да рашэння аб неабходнасці прыняцця тых ці іншых мер сацыяльнага дыстанцыявання[18].

  1. ↑ Novel coronavirus (2019-nCoV) (англ.)(недаступная спасылка). WHO/Europe. WHO (9 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2020. Праверана 9 сакавіка 2020.
  2. 1 2 Коронавирусная инфекция 2019-nCoV внесена в перечень опасных заболеваний (руск.). Министерство здравоохранения Российской Федерации (2 лютага 2020).
  3. 1 2 3 4 Nicholas J. Beeching, Tom E. Fletcher, Robert Fowler. COVID-19. BMJ Best Practices. BMJ Publishing Group (17 лютага 2020).
  4. 1 2 https://www.thelancet.com/journals/lancet/article/PIIS0140-6736(20)30374-3/abstract
  5. ↑ Профилактика, диагностика и лечение новой коронавирусной инфекции (COVID-19). Временные методические рекомендации (руск.). Минздрав России. Министерство здравоохранения Российской Федерации (3 сакавіка 2020).
  6. ↑ Clinical management of severe acute respiratory infection when novel coronavirus (nCoV) infection is suspected (28 студзеня 2020).
  7. ↑ Symptoms. 2019 Novel Coronavirus, Wuhan, China. Centers For Disease Control and Prevention (CDC).
  8. ↑ Novel Coronavirus(2019-nCoV). Situation Report - 8. WHO (20 студзеня 2020).
  9. 1 2 Вопросы и ответы о COVID-19 (руск.). Всемирная организация здравоохранения. Праверана 1 сакавіка 2020.
  10. ↑ Prevention, Treatment of Novel Coronavirus (2019-nCoV) (англ.). CDC (29 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
  11. ↑ Report of the WHO-China Joint Mission on Coronavirus Disease 2019 (COVID-19). World Health Organization (24 лютага 2020).
  12. ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 46 (англ.). World Health Organization (6 сакавіка 2020).
  13. ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 39. World Health Organization (28 лютага 2020).
  14. ↑ Sharing research data and findings relevant to the novel coronavirus (COVID-19) outbreak(недаступная спасылка). Wellcome (31 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 26 лютага 2020.
  15. ↑ Tedros Adhanom Ghebreyesus. BREAKING (англ.). World Health Organization (11 сакавіка 2020). Праверана 11 сакавіка 2020.
  16. ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 50. World Health Organization (10 сакавіка 2020).
  17. ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 52. World Health Organization (12 сакавіка 2020).
  18. ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 72. World Health Organization (1 красавіка 2020).