BeBox
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
| BeBox | |
|---|---|
| Тып | рабочая станцыя |
| Вытворца | Be Incorporated |
| Выпушчаны | кастрычнік 1995 |
| Выпускаўся па | студзень 1997 |
| Працэсар | PowerPC |
| АС | BeOS |
| Сайт | The BeBox Zone |
BeBox — персанальны камп’ютар, які выпускаўся кампаніяй Be Incorporated у 1995-1997 гадах. Распрацоўку ўзначальваў Стыў Сакаман, інжынер, які раней працаваў у Apple і кіраваў распрацоўкай Apple Newton. Камп’ютар працаваў пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы BeOS, таксама распрацаванай кампаніяй Be Inc.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя прататыпы BeBox будаваліся на працэсарах AT&T Hobbit, пакуль іх не знялі з вытворчасці. Тады Ве перайшла на працэсары PowerPC.
BeBox дэбютаваў у кастрычніку 1995 года мадэллю BeBox Dual603-66 з частатой працэсара 66 МГц. Ужо ў жніўні 1996 года выходзіць новая мадэль рабочай станцыі BeBox Dual603e-133 з частатой працэсара 133 МГц. Усе камп’ютары былі шматпрацэсарнымі: у адной з версій камп’ютара стаялі 7 працэсараў, у іншай — 2.
BeBox называлі «Silicon Graphics для бедных» з-за іх магутнасці, якая дазваляла выкарыстоўваць BeBox у якасці графічнай рабочай станцыі пры сціплых апаратных рэсурсах і адносна невысокім кошце.
Было прададзена каля 1000 BeBox з частатой 66 МГц і 800 з частатой 133 МГц. 30 студзеня 1997 года Be Inc. спыніла вытворчасць абсталявання і пераключылася на выпуск праграмнага прадукту.
Канфігурацыя працэсара
[правіць | правіць зыходнік]Першыя прататыпы былі абсталяваны двума ЦП AT&T Hobbit і трыма AT&T 9308S. У серыйных узорах выкарыстоўваліся два працэсары PowerPC 603, якія працавалі на 66 або 133 МГц. Былі таксама прататыпы з 2 і 4 працэсарамі па 200 МГц, але яны ніколі не прадаваліся.
Плата ўводу / вываду
[правіць | правіць зыходнік]

- Чатыры паслядоўныя парты (9-pin D-sub)
- Адзін порт мышы, PS/2-type
- Два парты джойсціка (15-pin D-sub)
- Два MIDI out ports
- Два MIDI in ports
- Тры інфрачырвоныя парты ўводу / вываду (IR) (6-pin mini DIN)
- Адзін унутраны CD-аўдыяўваход лінейнага ўзроўню (5-pin strip)
- Адзін унутраны мікрафонны ўваход аўдыя (4-pin strip)
- Адзін унутраны выхад на навушнікі аўдыя (4-pin strip)
- Два ўваходы RCA лінейнага ўзроўню (L / R)
- Два выхады лінейнага ўзроўню (L / R)
- Адзін уваход для мікрафона 3,5 мм стэрэараз'ём аўдыя
- Адзін выхад на навушнікі 3,5 мм раз'ём для стэрэанавушнікаў
- 16-разрадны стэрэагук @ 48 і 44,1 кГц
- Адзін «GeekPort» (37-pin D-sub)
Blinkenlights
[правіць | правіць зыходнік]На пярэдняй панэлі двухпрацэсарнай прылады BeBox былі ўсталяваныя дзве вертыкальныя паласы жоўта-зялёных святлодыёдаў. Яны служылі візуальным індыкатарам нагрузкі на кожны з двух працэсараў. Самы ніжні LED на правым баку паказваў на ступень актыўнасці жорсткага дыска.
