1996
Выгляд
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1996 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]
Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 4 студзеня: Створаны Музей-майстэрня народнага мастака Беларусі Заіра Азгура.
- 9 студзеня: Здзейснены тэрарыстычны акт у Кізляры на тэрыторыі Дагестана.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 22 лютага: Папа Рымскі Ян Павел II выдаў апостальскую канстытуцыю Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»).
- 29 лютага: Баснійскі ўрад афіцыйна абвясціў аб спыненні аблогі Сараева.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 7 сакавіка: Выбраны першы парламент Палесціны.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 2 красавіка: Заключан дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі.
- 26 красавіка: «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным пунктам «Мінскай вясны».
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 23 мая: Здарылася катастрофа Су-27 пад Арабаўшчынай (Баранавіцкі раён), пілот Уладзімір Карват загінуў пры падзенні, адвёўшы самалёт ад населенага пункта.
- 31 мая: Ля вёскі Антонава Пухавіцкага раёна ўсталяваны геадэзічны знак «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь».
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 30 чэрвеня: У Англіі завяршыўся чэмпіянат Еўропы па футболе 1996, пераможцам стала зборная Германіі.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 ліпеня: Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі на другі тэрмін.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 31 жніўня:
- Хасавюртаўскія пагадненні. Канец першай чачэнскай вайны.
- Гвалтоўна спынена вяшчанне Радыё 101,2.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 7 верасня: Завяршыўся 53-і Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «Майкл Колінз» рэжысёра Ніла Джордана.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 6 кастрычніка: Папа Рымскі беатыфікаваў Трынаццаць падляшскіх мучанікаў.
- 19 кастрычніка: Першы Усебеларускі народны сход распачаўся ў Мінску.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- У Японіі пачынаецца продаж першых дыскаў DVD і прайгравальнікаў.
- 24 лістапада: Прайшоў другі ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндум, ён быў выкліканы абвастрэннем адносін паміж прэзідэнтам і парламентам краіны.
- 27 лістапада: З Беларусі адпраўлены ў Расію апошні эшалон з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі РС-12М.
- 28 лістапада: Ваенны лётчык Уладзімір Карват пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня: Прэзідэнтам Малдовы абраны Петру Лучынскі.
- 17 снежня: Здзейснена забойства супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа ў Чачні.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 24 красавіка: Эшлі Барці, аўстралійская тэнісістка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 8 студзеня Франсуа Мітэран, былы прэзідэнт Францыі (нар. 26.10.1916)
- 28 студзеня: Іосіф Бродскі, рускі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1987 (нар. 24.5.1940)
- 13 сакавіка: Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр і сцэнарыст (нар. 27.6.1941)
- 21 красавіка Джахар Дудаеў, прэзідэнт Чачні
- 5 ліпеня: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры (нар. 1911)
- 11 жніўня: Ванга, балгарская прадракальніца (нар. 31.1.1911)
- 23 жніўня: Тадэвуш Рэйхштэйн, швейцарскі хімік
- 13 верасня: Эрнст Ляўкоў, беларускі геолаг, краязнавец (нар. 30.1.1935)
- 27 верасня: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана
- 11 кастрычніка: Ларс Альфорс, фінскі і амерыканскі матэматык
- 3 лістапада: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР (1966—1976), затым імператар Бакаса I (да 1979)
- 31 кастрычніка: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр
- 1 снежня: Бабрак Кармаль, былы прэзідэнт Афганістана
- 19 снежня: Марчэла Мастраяні, італьянскі акцёр