Перайсьці да зьместу

Nvidia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nvidia
Выява лягатыпу
Тып дэлавэрская карпарацыя[d]
Лістынг на біржы NASDAQ: NVDA[1]
Заснаваная 5 красавіка 1993[2]
Уласьнікі BlackRock[d], The Vanguard Group[d] і Джэнсэн Хуан[d][3]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна паўправадніковая прамысловасць[d]
Прадукцыя графічны працэсар[d], чыпсэт[d] і праграмнае забесьпячэньне[7]
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі Nvidia Ltd.[d][6], Icera[d][9], Mental Images[d] і Mellanox Technologies[d]

Nvidia Corporation — амэрыканская тэхналягічная кампанія з штаб-кватэрай у Санта-Клары ў Каліфорніі, ЗША. Кампанія распрацоўвае графічныя працэсары, сыстэмы на крышталі і дастасоўныя праграмныя інтэрфэйсы для кампутараў, гульнявых кансоляў, а таксама для мабільных і аўтамабільных прыкладаньняў[10][11]. Кампанія была заснаваная ў 1993 годзе Джэнсэнам Хуанам, Крысам Малачоўскім і Кэртысам Прыемам, Nvidia стасуецца да кампаніяў з групы Big Tech.

Першапачаткова засяроджаная на графічных працэсарах для відэагульняў, Nvidia пашырыла выкарыстаньне сваіх прыладаў у іншыя сэгмэнты, улучна з штучным інтэлектам, прафэсійнай візуалізацыяй і пабудовай супэркампутараў. Прадуктовыя мэдалі кампаніі ўлучаюць GeForce для гульняў і творчых задачаў, а таксама прафэсійныя графічныя працэсары для гранічных вылічэньняў, навуковых дасьледаваньняў і прамысловых прыкладаньняў. На першы квартал 2025 году Nvidia валодала 92% рынку асобных графічных працэсараў для асабістых кампутараў і наўтбукавых сыстэмаў[12][13].

  1. ↑ NVIDIA Corporation // Polygon.io
  2. ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  3. ↑ proxy statement
  4. ↑ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
  5. ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/nvidia-corporation?rid=866541247974-60
  6. 1 2 https://web.archive.org/web/20180318054314/http://s22.q4cdn.com/364334381/files/doc_financials/quarterly_reports/2018/NVIDIA-Q4Y18-Form-10K.pdf
  7. ↑ National Software Reference Library
  8. 1 2 3 Form 10-K — 2026.
  9. ↑ http://s22.q4cdn.com/364334381/files/doc_financials/quarterly_reports/2018/NVIDIA-Q4Y18-Form-10K.pdf
  10. ↑ Goldman, Sharon (02.2023) How Nvidia dominated AI — and plans to keep it that way as generative AI explodes. VentureBeat. Архіўная копія ад 03.2023 г.
  11. ↑ Cosgrove, Emma Nvidia CEO Jensen Huang directly addresses the DeepSeek stock sell-off, saying investors got it wrong. Business Insider. Архіўная копія ад 02.2025 г.
  12. ↑ Farooque, Faizan. Nvidia Secures 92% GPU Market Share in Q1 2025 // Yahoo Finance, 06.2025 г. Архіўная копія ад 07.2025 г.
  13. ↑ Q1'25 PC graphics add-in board shipments increased 8.5% from last quarter due to Nvidia's Blackwell ramping up. Jon Peddie Research (06.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]